21.06.2023г. Урок мужнасці і гераізму "Вайна - наш боль на вякі"

21 чэрвеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок мужнасці і гераізму "Вайна- наш боль на вякі". На яго былі запрошаны вучні летняга лагера "Сонейка". Бібліятэкар рассказала аб  дзецях ваеннага часу, іх подзвігах...На канкрэтным прыкладзе прачыталі аб дзейнасці дзяцей-сувязных Мілашэўскіх: Сашы і Колі, з вёскі Адэльск і медыцынскай сястры Зіны Селязневай з Індуры, якія трымалі сувязь з партызанамі і тайна перадавалі ім зашыфраваныя лістоўкі. Праз інсцэніроўку дзеці  паспрабавалі паўтарыць подзвіг сваіх аднагодкаў. У "партызанскім атрадзе" зашыфравалі лістоўкі, "сувязны" пад відам хворага, на забінтаванай назе прынёс яе на ФАП, дзе пад павязкай медсястра знайшла запіску і аднесла яе ў "штаб"... Там расшыфравалі і атрымалі вельмі важныя звесткі... На працягу сустрэчы дзейнічала кніжная выстава. Мерапрыемства было прысвечана пачатку вайны і генацыду беларускага народа.