22.06.2023г. Паэтычны марафон “Чытаем вершы пра вайну”

 Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” з дзецьмі летняга лагера “Сонейка” у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа наведалі помнік землякам в.Масаляны, загінуўшым у гады вайны 1941-1945гг, каб правесці паэтычны марафон “Чытаем вершы пра вайну”. 22 чэрвеня - дзень прасякнуты болем, надзеяй і гераізмам. У гэты дзень пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая забрала тысячы жыццяў савецкіх людзей. Бібліятэкар распавяла пра нягоды першых дзён Вялікай Айчыннай вайны, прачытала вершы беларускіх пісьменнікаў пра герояў і іх подзвігі, як на фронце, так і ў тыле. Памяць і вершы даюць магчымасць перанесціся ў тыя гады, уздзейнічаюць на эмоцыі і пачуцці чытачоў.