23.06.2023г. Маральны дыялог “Наркотыкі і дзеці”

 26 чэрвеня штогод адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй. Алкагалізм, наркотыкі, злачыннасць - усё гэта выклікае трывогу. З кожным годам усё больш сур'ёзнай небяспекай становіцца распаўсюджванне наркотыкаў і іх ужыванне падлеткамі. 23 чэрвеня паміж бібліятэкарам філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” і наведвальнікамі школьнага працоўнага лагера “Прометей" адбыўся маральны дыялог “Наркотыкі і дзеці”. Абмяркоўвалі, як жа зберагчы чалавечае ў чалавеку, як зберагчы падлеткаў ад кроку, які вядзе іх у прорву, як праводзіць з карысцю свой вольны час.




f