13.07.2023г. Вячоркі для пажылых людзей «Кветкі Лета»

У філіяле «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з філіялам па КДД аг. Конюхі прайшлі вячоркі для пажылых людзей «Кветкі Лета». Падчас мерапрыемства удзельнікі сустрэчы змаглі паўдзельнічаць у майстар – класе «Вучымся танцаваць», адказаць на пытанні Іван-зёлкі, праспяваць любімыя песні і прыпеўкі.