13.07.2023г. Пазнавальны круіз «Шакаладная фабрыка»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Чамучкі». Падчас пазнавальнага круізу «Шакаладная фабрыка» дзеці наведалі пяць станцый, дзе іх сустракалі Вілі Вонкі, Аткас Дурны, Верука Сольда, Чарлі Баккет і Майк ТБ, якія распавялі падарожнікам калі з'явіўся першы шакалад, пра яго карысць і шкоду, аб самай вялікай шакаладцы ў свеце.