14.07.2023г.Урок мужнасці “Памяць зямлі бераставіцкай”

Напярэдадні Дня вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў у раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для наведвальнікаў ТЦСОН прайшоў урок мужнасці “Памяць зямлі бераставіцкай”. Бібліятэкар расказала пра тое, што мір, свабоду і чыстае неба над галавой падарылі нам, прадстаўнікам будучых пакаленняў, воіны-вызваліцелі, якія не шкадавалі сваіх жыццяў у барацьбе з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміла з успамінамі мясцовых жыхароў. У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік пракурора Бераставіцкага раёна Ала Аляксандраўна Кузьма. У ходзе выступлення яна агучыла факты, атрыманыя ў працэсе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе на Бераставіччыне.