14.07.2023 г. Прававая гульня-віктарына “Падарожжа па казачнай кнаіне правоў”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для юных чытачоў прайшла пазнавальна-прававая гульня-віктарына “Падарожжа па казачнай краіне правоў”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі гульні аказваліся ў розных прававых сітуацыях і разбіралі іх. У заключэнне, хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у віктарыне «Твае правы і Краіна казак», дзе абмяркоўвалі жыццёвыя сітуацыі, ў якія трапляюць знаёмыя маладым людзям казачныя героі, чые правы апынуліся парушанымі з пункту гледжання Дэкларацыі аб абароне правоў чалавека.