29.07.2023г Выстава-хобі "Рукатворная краса"

  На працягу чатырох дзён у філіяле Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка дзейнічала кніжная выстава-хобі "Рукатворная краса". Чытачы, якія наведалі ў гэты час бібліятэку змаглі пазнаёміцца з выданнямі, з дапамогай якіх сваімі рукамі можна ствараць прыгожыя вырабы з розных матэрыялаў: саломкі, гліны, скуры, макрамэ і нават з жалеза.А таксама знайшласа літаратура і для  тых, хто любіць шыць, вязаць і вышываць .