29.07.2023г Гульнявы модуль “Вандроўка на экалагічным трамваі”

  З мэтай беражлівых адносін да роднай прыроды ў філіяле “Масалянская інтэгравая сельская бібліятэка” прайшоў гульнявы модуль “Вандроўка на экалагічным трамваі”. Юныя карыстальнікі бібліятэкі даведаліся пра прыгажосць і багацце роднай прыроды, як чалавек можа нашкодзіць ёй і што трэба рабіць, каб наша планета была чыстай. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі і чыталі вершы на гэту тэму.