Бераставіцкая раённая бібліятэка імя
В.М.Кавалеўскага падрыхтавала
кніжна-ілюстрцыйную
выставу “Праз кнігу да міру і згоды”, якая будзе
дзейнічаць цэлы месяц. Выстава знаёміць з выданнямі, прысвечанымі
станаўленню беларускай дзяржаўнасці, сучаснаму стану развіцця краіны. Тут знайшлі сваё месца лепшыя выданні
апошніх гадоў па гісторыі і культуры Беларусі, аб самых цікавых традыцыях
беларускага народа, памятніках архітэктуры і культуры беларусаў, аб падзеях звязаных з акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Выстава таксама адлюстроўвае
разнастайнасць беларускага жывёльнага і расліннага свету. Запрашаем наведаць нашу выставу.