Бераставіцкая районная бібліятэка запрасіла юных наведвальнікаў
прышкольнага лагера на краязнаўчы турнір "Сэрцу мілая старонка!",
прысвечаны Беларусі. Родная зямля – гэта сапраўдны цуд. Яна
дае нам духоўныя і фізічныя сілы. Ёсць словы вельмі важныя: мір, зямля, праца,
свабода. Ёсць родныя, дарагія словы: мама, тата, бабуля, дзядуля, Радзіма. Што
ж азначае слова "Радзіма"? Праходзячы станцыі "Сем цудаў Беларусі", "Знакамітыя людзі", "Незвычная сустрэча", "Мы патрыёты" дзеці ў чарговы
раз змаглі пераканацца, што няма даражэй таго месца на свеце, дзе чалавек
нарадзіўся і жыве. Шчаслівы той, хто трапятліва
ставіцца да гісторыі роднага краю. На дадзеным мерапрыемстве дзеці даведаліся
пра славутасці
Беларусі, пра тое, чым жыве краіна сёння, а таксама паўдзельнічалі ў
цікавых конкурсах і віктарынах.