02.08.02023г. Гульнявая праграма “Лета класнае і бяспечнае”

2 жніўня работнікі раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага арганізавалі мерапрыемства з мэтай выхавання бяспечных паводзін дзяцей у перыяд летніх канікул. Гульнявая праграма накіравана на тое, каб навучыць дзяцей арыентавацца, назіраць і ацэньваць экстрэмальныя і небяспечныя сітуацыі, авалодаць правіламі пажарнай бяспекі, дарожнага руху, правіламі бяспечных паводзін дома, на вуліцы, на вадзе. Удзельнікамі гульні сталі дзеці прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай СШ. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і гульнях: "Юны пажарны", “Доктар Айбаліт”, “Небяспечнае сонца”. На прыканцы мерапрыемства наведвальнікаў пазнаёмілі з літаратурай для дзяцей па тэме бяспекі.