02.08.2023г Дзень самакіравання.

2 жніўня, падчас правядзення Дня самакіравання “Чытач за кафедрай”, у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”, бібліятэкар на прыкладзе адказала на такія пытанні: Якія паслугі аказвае бібліятэка насельніцтву? Што такое фармуляр? Як робіцца запіс у ім? Як захоўваюцца кнігі ў бібліятэцы? Як правільна весці пошук літаратуры? Як паводзіць сябе з чытачамі (наведвальнікамі) бібліятэкі?, а юныя чытачы мелі магчымвсць папрацаваць самастойна бібліятэкарам. Галоўны сэнс такога дня ў тым, каб паказаць, што прафесія бібліятэкара патрабуе шырокага кругагляду, розных ведаў і камунікатыўных навыкаў. Вядома, толькі на некаторы час апынуцца па іншым боку кафедры не дастаткова, каб стаць сапраўдным бібліятэкарам, але дакрануцца да гэтай няпростай і вельмі цікавай, займальнай прафесіі можна.