03.08.2023г. Бібліяграфічны агляд літаратуры «Семья – это дом, семья – это мир»

3 жніўня бібліятэкар раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Укрепление семейных ценностей, залог счастливой семьи», якую арганізавалі работнікі аддзела ЗАГС Бераставіцкага райвыканкама. Падчас мерапрыемства гутарылі пра сям'ю, сямейныя традыцыяі, аб такіх сямейных паняццях, як спакой, павага і дабрабыт. Бібліятэкар правяла бібліяграфічны агляд па кніжнай выставе “«Семья – это дом, семья – это мир”. На выставе была прадстаўлена літаратура аб сямейным выхаванні і практычныя псіхалагічныя парады. Бібліятэкар расказала у якіх кнігах можна знайсці інфармацыю аб тым, як стварыць шчаслівую сям'ю, даведацца аб праблемах выхавання дзяцей, здаровым ладзе жыцця, актыўным сямейным адпачынку, захапленнях членаў сям'і.