У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”
бібліятэкар правяла для дзяцей гульню-падарожжа “Дзверы казцы адчыні”. Рабят
чакала мноства забаў: загадкі і красворды, пазлы і гульні, якія далі магчымасць
прадэманстраваць казачную эрудыцыю, весела і з карысцю правесці свой вольны
час. Сустрэча атрымалася вясёлай і пазнавальнай. Падарожжа ў казку скончылася,
але казка заўсёды застаецца з чытачом, варта толькі ўзяць кніжку ў бібліятэцы і
прачытаць.