У Бераставіцкай
раённай бібліятэцы для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба”
Вялікабераставіцкай СШ прайла гадзіна здароўя, прысвечаная прапагандзе
здаровага ладу жыцця. Мерапрыемства пачалося з невялікай гутаркі бібліятэкара з
дзецьмі пра здароўе, пра карысныя і шкодныя звычкі, пра важнасць захавання рэжыму
дня. Падчас мерапрыемства прагучалі
ўрыўкі з казак Карнея Чукоўскага “Мойдодыр” і “Федорина горе”, з казкі Аляксея
Талстога “Золотой ключик, или Приключения Буратино", а таксама дзеці
ўспомнілі літаратурных дактароў. Затым прысутныя паўдзельнічалі ў цікавых
гульнях, эстафетах, конкурсах. Завяршаючы падарожжа па краіне здароўя дзеці
разам з бібліятэкарам зрабілі выснову, што для нашага здароўя вельмі важна
рабіць зарадку, захоўваць чысціню, правільна харчавацца, гуляць на свежым
паветры і займацца спортам.