Бяспека дзяцей на дарозе - праблема першачарговая. Сёння
кожнае дзіця штодня сутыкаецца з дарогай, аўтатранспартам і не заўсёды
ўсведамляе небяспеку сваіх паводзін для сябе, навакольных і вадзіцеляў. Вельмі
важна навучыць юнага пешахода правілам бяспечных паводзін на дарозе,
выпрацаваць устойлівае і свядомае стаўленне да выканання дастаткова простых,
але жыццёва неабходных правіл бяспекі. Атрымаць гэтыя веды можна было, стаўшы
ўдзельнікам гульнявой праграмы “Азбука дарогі“, якая прайшла 4 жніўня ў філіяле
“Пагранічная сельская бібліятэка”. У заключэнне мерапрыемства, юныя чытачы для
лепшага засваення атрыманых ведаў, пагледзлі мультыплікацыйныя фільмы
“Смешарыкі і ПДР” і пазнаёміліся
з дзіцячым прававым сайтам mir.pravo.by