12.08.2023г. Слайд-гутарка “Іх імёны ў гісторыі роднага краю”.

 

 У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту прайшла слайд-гутарка “Іх імёны ў гісторыі роднага краю”. Чытачы даведаліся многа цікавага аб жыцці нашых землякоў , хто пакінуў незабываемы след у нашай гісторыі і хто праславіў нашу бераставіцкую зямлю. Бібліятэкар у правядзенні мерапрыемства выкарыстоўвала інфармацыйны рэсурс “Страчаная спадчына” на сайце “Бераставіцкай раённай бібліятэкі”.