16.08.2023г. Час прыроды “Траўка зелянее, сонейка блішчыць”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў прышкольнага лагера прайшоў час прыроды Траўка зелянее, сонейка блішчыць”, падчас якога дзеці бліжэй пазнаёміліся з “царствам раслін”, “царствам жывёл”, “царствам птушак”. Даведаліся, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды. Яны актыўна гутарылі, адказвалі на пытанні віктарын, вызначылі сувязь чалавека з навакольным асяроддзем. Вучні паўтарылі разам з бібліятэкарам, замацавалі і пашырылі атрыманыя ў школе веды аб прыродзе роднага краю. У заключнай частцы мерапрыемства дзеці ўспомнілі правілы сяброў прыроды і далі абяцанне берагчы яе, а таксама пазнаёміліся з маляўнічымі выданнямі, прадстаўленымі ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.