19.08.2023г. Кніжная выстава “Сям’я – гэта дом. Сям’я – гэта мір!”

 Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прыняла ўдзел у фестывалі сямейнага адпачынку “Family Fest”, што па традыцыі прайшоў у аграгарадку Алекшыцы. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Сям’я – гэта дом. Сям’я – гэта мір!”. На выставе прадстаўлена літаратура, якая расказвае пра ролю сям'і ў сучасным грамадстве, пра выхаванне падрастаючага пакалення, пра сямейныя традыцыі, праблемы сям'і і метады іх вырашэння, а таксама кнігі, якія раскрываюць сакрэты стварэння гарманічных адносін у сям'і і мастацкія творы для сумеснага чытання дзяцей і дарослых. Знаёмячыся з выставай, карыстальнікі даведаліся аб здаровым ладзе жыцця, актыўным сямейным адпачынку, захапленнях членаў сям'і. А таксама на свяце работнікамі бібліятэкі былі прапанаваны развіваючыя гульні “Аэрахакей” і “Настольны футбол”.