22.08.2023г. Віктарына “Добры свет любімых кніжак”

Береставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага правяла віктарыну "Добры свет любімых кніжак" для дзяцей з летняга прышкольнага лагера "Дружба". Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, адгадвалі прадметы з казак, аўтараў твораў і, вядома, удзельнічалі ў актыўных паўзах. Парадавала, што юныя чытачы добра ведаюць дзіцячыя творы. Самых актыўных чытачоў пахвалілі, запрасілі ўсіх часцей наведваць бібліятэку. Мерапрыемства атрымалася насычаным і шматгранным, спадабалася не толькі дзецям, але і выкладчыкам.