24.08.2023г. Экалагічная гутарка «Чакае памочнікаў прырода»

  У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка»  у рамках абласнога агульна – адукацыйнага праекта «Аб чым не паведаміў падручнік» для падлеткаў прайшла экалагічная гутарка «Чакае памочнікаў прырода». Падчас сустрэчы хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з “экалагічным святлафорам”, паўдзельнічалі ў конкурсе “Эрудытаў”, адказалі на  пытанні “Калі б я быў прэзідэнтам” і з задавальненнем праглядзелі літаратуру на выставе “Экалогія і мы”.