24.08.2023г. Пазнавальны ўрок “Бяспечны Інтэрнэт” з удзелам намесніка пракурора Кузьма А.А.

У раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба” прайшоў пазнавальны ўрок “Бяспечны Інтэрнэт”, у рамках якога, была закранута праблема бяспекі пры выкарыстанні дзецьмі сеткі Інтэрнэт. Мэтай мерапрыемства было звярнуць увагу навучэнцаў на небяспекі Інтэрнэту, каб зберагчы дзяцей ад інтэрнэт-залежнасці. Бібліятэкар распавяла дзецям, што Інтэрнэт выклікае прывыканне, параўнальнае з гераінавай наркаманіяй, прычым у адрозненне ад іншых формаў балючых залежнасцяў, Інтэрнэт-адыкцыі схільныя ў першую чаргу жанчыны і дзеці. На мерапрыемстве прысутнічала намеснік пракурора Кузьма А.А. якая расказала аб патэнцыйных рызыках пры выкарыстанні Інтэрнэту, шляхах абароны ад сеткавых пагроз, аб праблеме інтэрнэт-залежнасці, аб правілах паводзін у сацыяльных сетках. А таксама Ала Аляксандраўна закранула тэму генацыду беларускага народа. На прыканцы мерапрыемства наведвальнікам быў прапанаваны прагляд фільма “Безопасность школьников в сети Интернет».