01.09.2023г. Патрыятычны ўрок «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння»

1 верасня супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правяла для вучняў 11-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы патрыятычны ўрок “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння, прысвечаны Году міру і стварэння. Дыялог міру і стварэння — гэта працэс узаемадзеяння, супрацоўніцтва паміж людзьмі. Менавіта ў выніку такіх адносін свет становіцца лепшы. Гэта важны прынцып, які дапамагае людзям вырашаць канфлікты і знаходзіць шляхі ўзаемадзеяння для дасягнення агульных мэтаў, выяўляючы павагу да меркаванняў грамадзян краіны. Задачай урока было выхаванне ў школьнікаў павагі да нашай Радзімы, фарміраванне ў вучняў аб’ектыўнага ўяўлення пра ўклад беларускага народа ў вялікую Перамогу, пра гераічную спадчыну, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі школьнікаў, пачуцця прыналежнасці да свайго народа. Кожны з насчасцінка Радзімы, а Беларусь ганарыцца грамадзянамі сваёй краіны.