01.09.2023г. Кніжная выстава “Адзіная і непаўторная Беларусь”

1 верасня ў чытальнай зале раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага афомлена кніжная выстава “Адзіная і непаўторная Беларусь”, якая будзе дзейнічаць цэлы месяц. На ёй прадстаўлены выданні, у якіх прыводзяцца шырокія звесткі аб развіцці і станаўленні беларускай дзяржаўнасці, інстытутаў улады і кіравання, Нацыянальнай прававой сістэмы. Асаблівае месца на выставе адведзена сімвалам Рэспублікі Беларусь, дзе прадстаўлены кнігі і ілюстрацыйны матэрыял з падрабязным апісаннем Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Таксама прадстаўлены тэкст Дзяржаўнага гімна.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу бібліятэку, каб больш даведацца пра сучасную Беларусь.