06.09.2023г Час гісторыі беларускай кнігі "Асветнікі зямлі беларускай"

    Да Дня беларускага пісьменства ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў час гісторыі беларускай кнігі "Асветнікі зямлі беларускай". Вучням 6-7- ых класаў  бібліятэкар у чарговы раз нагадала аб гісторыі кнігадрукавання беларускай кнігі, пра яе заснавальнікаў. Атрымаўся вельмі канструктыўны дыялог, паколькі тэма ўсім вельмі знаёмая.Бібліятэкару засталося толькі пазнаёміць з кніжнай выставай "Слава кніжцы беларускай", дапоўніць адказы вучняў і адказаць на пытанні, якія ўзніклі падчас размовы.