06.09.2023г. Літаратурны круіз «Мовы друкаванай чароўныя словы»

 У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» ў  рамках  абласнога  агульнаадукацыйнага  праекта  «Аб чым не паведаміў падручнік»  да Дня беларускага пісьменства   прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання  «Чамучкі».  На літаратурным круізе «Мовы друкаванай чароўныя словы» удзельнікі ўспаміналі асветнікаў зямлі беларускай і даведаліся аб  Сторажавай Н.А., ураджэнцы в.Казлы і яе ўкладзе ў культурную спадчыну нашай краіны.