17.09.2023г. Конкурс малюнкаў “17 верасня – Дзень народнага адзінства”

 17 верасня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў конкурс малюнкаў “17 верасня – Дзень народнага адзінства”. Мэтай гэтага конкурсу было раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей, выхаванне любові да роднага краю, сваёй краіны. Рабяты стваралі свае кампазіцыі з задавальненнем, малюнкі атрымаліся проста выдатныя. Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся аб гісторыі свята. А яшчэ прысутныя мелі магчымасць паглядзець фотаздымкі нашай мясцовасці 20-х -30-х гадоў і параўнаць іх з сучаснымі. З Днём народнага адзінства, шаноўныя!