19.09.23 г. Кніжная выстава “Скарбніца беларускага фальклору”

    У рамках Тыдня традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага пачала дзейнічаць кніжная выстава “Скарбніца беларускага фальклору”. Увазе чытачоў прадстаўлена літаратура, якая знаёміць з багатай беларускай фальклорнай спадчынай – народнымі прыказкамі і прымаўкамі, песнямі, паданнямі і казкамі. Цікавасць уяўляюць зборнікі і даведнікі, якія ўтрымліваюць матэрыялы аб нацыянальных святах і абрадах, а таксама выданні, у якіх сабраны творы дзіцячага фальклору і беларускай міфалогіі. Дарэчы, шмат узораў беларускай фальклорнай спадчыны сабрана беларускімі этнографамі, спецыалістамі па народных традыцыях Янкай Круком і Аксанай Катовіч. З іх творамі, напісанымі ў тым ліку і ў суаўтарстве, таксама можна пазнаёміцца на выставе. Падчас прэзентацыі бібліятэкар   аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Данута Лагада правяла агляд літаратуры, прадстаўленай на экспазіцыі. Выстава будзе працаваць увесь тыдзень.