22.09.2023г. Вечар “Практычныя парады на старонках газет і часопісаў”



22 верасня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў вечар  “Практычныя парады на старонках газет і часопісаў” для ўдзельніц аматарскага аб’яднання “ДИВО” і іх гасцей. Напэўна, не знойдзецца чалавека, якога не цікавілі б навіны. Аб гэтых навінах паведамляе нам перыядычны друк ці, прасцей кажучы, газеты і часопісы. Як выявілася, адных вабіць гісторыя, іншых карысныя парады, камусьці цікава новае ў чалавечым жыцці і свеце прыроды. Падчас мерапрыемства за кубачкам духмянай гарбаты жанчыны дзяліліся сваімі парадамі і навінамі.