22.09.2023г. Літаратурны час "Усе жыццё ў падарожжы - ад першых да апошніх дзён"

     

  22 верасня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў літаратурны час "Усе жыццё ў падарожжы - ад першых да апошніх дзён", прысвечаны юбілею Сяргея Грахоўскага, беларускага пісьменніка. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9 класа. Бібліятэкар пазнаёміла з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка. Успомнілі вядомыя творы Сяргея Грахоўскага. Па чарзе, перадаваючы кнігу, прачыталі паданне "Як шукалі шчасце". Твор вельмі цікавы і пазнавальны.