26.09.2023г. Гульня – экскурсія “Дарогамі дабрыні” на пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”

 “Дарогамі дабрыні” – пад такой назвай прайшла гульня- экскурсія на пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”. Мэтай мерапрыемства было пашырыць веды школьнікаў пра ветлівыя і добрыя словы, ўчынкі. Навучыць іх прымяняць ў жыццёвых сітуацыях, выхоўваць узаемапавагу, ветлівасць і культуру паводзін. Дзеці працавалі ў камандах і адказвалі на пытанні віктарын, шукалі на картках адпаведныя словы і складалі вядомыя ім прыказкі, ўспаміналі правілы этыкета і добрых паводзін у вядомых казках. У канцы сустрэчы дзеці замацавалі такое паняцце як “ветлівыя словы” і “добрыя паводзіны”.