4 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося
пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: вечар –сустрэча “Днём
мудрасці завецца гэты дзень”. Мерапрыемства распачалося з эмацыянальнай, шчырай
сустрэчы сяброў, з усмешак, успамінаў, уражанняў і памятнага фотаздымка.
Гутарка працягнулася падчас фуршэту. Наша чарговая сустрэча падарыла нам
радасць і цудоўны настрой.