На базе Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Рынак працы і садзейнічанне занятасці насельніцтва" адбыўся "Сярэбраны кірмаш вакансій" для грамадзян пенсійнага ўзросту.
На сустрэчу з пажылымі людзьмі прыйшлі прадстаўнікі кадравых службаў арганізацый раёна, а таксама намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Уладзімір Філон, спецыяліст службы занятасці Людміла Вайтулевіч і старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Алена Сілкова
.
Уладзімір Вікенцьевіч праінфармаваў суіскальнікаў работы
аб нюансах працоўнага заканадаўства, якія датычацца заключэння працоўных
кантрактаў з работнікамі пенсійнага ўзросту.
У сваю чаргу, спецыяліст службы занятасці Людміла Вайтулевіч
расказала пажылым людзям аб пошуку работы праз партал дзяржаўнай службы
занятасці, а таксама аб іншых паслугах, што аказваюцца службай занятасці.
"Сярэбраны кірмаш вакансій" стаў ужо традыцыйным
для нашага раёна і праводзіцца ён штоквартальна. На гэты раз на кірмашы былі
прадстаўлены чатыры арганізацыі: Бераставіцкі філіял Гродзенскага абласнога
спажывецкага таварыства, Бераставіцкі РУП ЖКГ, СУП "МілкАгра" і Тэрытарыяльны цэнтр
сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Грамадзянам сталага ўзросту было прапанавана больш за 85
вакансій. Суіскальнікі задавалі спецыялістам кадравых службаў пытанні, якія іх
цікавяць, што датычацца ўмоў і аплаты працы, дастаўкі да месца працы.