12.10.2023г. Вечар-падзяка “Мудрасць мацярынскай любові”

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі” ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства да Дня маці “Мудрасць мацярынскай любові”. Усё мерапрыемства было пранікнута цеплынёй, дабрынёй і пяшчотай. Бібліятэкар усіх прысутных павіншавала з самым добрым днём, са святам любові, дабрыні, мудрасці. Жанчыны атрымалі святочныя паштоўкі з віншаваннямі. На вечары гучала шмат вершаў, песень пра маму. З задавальненнем мамы прынімалі ўдзел у конкурсах, складалі прыказкі і г.д. У завяршэнні ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай “Жанчына-радасць, жанчына свет”, падзяліліся сваімі ўражаннямі і падзякавалі за цудоўнае свята.