13.10.2023г. Святочнае віншаванне “Мама – жыцця майго пачатак!”

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для навучэнцаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы было арганізавана святочнае віншаванне “Мама – жыцця майго пачатак!”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар прапанавала сваім чытачам расказаць пра сваіх мам і напісаць ім добрыя пажаданні. Затым распавяла ім гісторыю ўзнікнення і развіцця гэтага свята, прытчу аб маці. Была падрыхтавана цікавая, жартоўна- забаўляльная праграма ў якую ўвайшлі конкурсы «Ласкавае слова для мамы», “Звары кашу”, “Арыгінальнае віншаванне". Усім спадабаўся конкурс “Якая гэта страва”, дзе пералічваліся інгрэдыенты рэцэптаў і трэба было адгадаць якая гэта страва. Пад час сустрэчы гучалі самыя добрыя, ласкавыя словы пра нашых мам, дзеці чыталі вершы, якія праслаўляюць самых любімых на зямлі жанчын — нашых маці. На прыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі віншавальныя паштоўкі для сваіх мам.