13.10.2023г. Гадзіна дабрыні “Скажыце галоўныя словы матулі”

  Напярэдадні Дня Маці ,13 кастрычніка, ў філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна дабрыні “Скажыце галоўныя словы матулі”. Бібліятэкар прапанавала навучэнцам мясцовай школы намаляваць самую прыгожую матулю і бабулю, скласці прымаўкі пра матулю, на далоньках дзеці напісалі пажаданні. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні аб тым, як добра ведаюць сваю матулю. Бібліятэкар пажадала дзеткам шанаваць і любіць сваіх матуль!