14.10.2023г. Тэматычная вечарына “Галоўная прафесія на зямлі - матуля”.

14 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла тэматычная вечарына “Галоўная прафесія на зямлі - матуля”. Дзень маці - гэта самае далікатнае і самае кранальнае свята для ўсіх, выдатная нагода, каб яшчэ раз сказаць словы любові і ўдзячнасці самаму роднаму і блізкаму чалавеку, аддаць даніну павагі за любоў, за шчодрыя матчыны сэрцы, за іх клапатлівыя і ласкавыя рукі. Падчас вечарыны рабяты расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, удельнічалі у конкурсах і гульнях і ўсё гэта прысвячалі сваім любым матулям. А яшчэ дзеці намалявалі прыгожыя партрэты сваіх любых матулек. Моцнага ўсім здароўя і цудоўнага настрою!