У кастрычніку святочны настрой вітае ў паветры. У гэтым мясяцы шмат святочных дзён: Дзень пажылых людзей, Пакроў Прэсвятой Багародзіцы, Дзень маці., Дзень бацькі.
15 кастрычніка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” у святочнай абстаноўцы прайшоў літаратурны вечар “Паклон вам, мілыя матулі!”, чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. Што трэба, каб цікава і весела правесці свой вольны час, аддыхнуць душой, абмяняцца навінамі, падзяліцца сваімі думкамі, карыснымі парадамі? Вясёлая і дружная кампанія. У жаночым коле гучалі вершы, святочныя пажаданні, цікавыя гісторыі з жыцця ўдзельніц мерапрыемства, праводзіліся цікавыя конкурсы.