У чытальнай зале Бераставіцкай
раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага бібліятэкарамі аформлена тэматычная кніжная
выстава мясцовых паэтаў і пісьменнікаў “Літаратурная Бераставіччына”. Наш край багаты таленавітымі пісьменнікамі і паэтамі.
Творчасць мясцовых пісьменнікаў вельмі разнастайна па сюжэце, настрою. Але,
адно аб'ядноўвае іх усіх - любоў да
сваёй зямлі, да свайго краю. На выставе прадстаўлены зборнікі вершаў мясцовых паэтаў
і пісьменнікаў-краязнаўцаў Святланы Пракопік, Івана Леткі, Марыны Дзегцяровай, Васілісы
Пазнуховай, Галіны Румак і іншых. Радкі іх паэзіі здольныя лячыць сэрца, даваць
парады, прымушаць верыць у светлае і добрае. Кнігі
пісьменнікаў-землякоў вельмі запатрабаваныя і заўсёды знаходзяць жывы водгук у
сэрцах людзей.
Запрашаем Вас
наведаць нашу выставу.