17.10.2023г. Урок міласэрнасці “Вучымся быць міласэрнымі”

Адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, якое працуе пры аддзеле інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі. Падчас урока міласэрнасці дзеці пашырылі свае прадстаўленні аб дабразычлівых адносінах, аб правілах сапраўднага сяброўства, вучыліся правільна ацэньваць свае пачуцці і адносіны, паводзіны ў калектыве. Удзельнікі пасяджэння актыўна чыталі вершы па тэме і з задавальненнем адказвалі на пытанні бібліятэкара, абмяркоўвалі персанажаў з літаратурных твораў напрыклад: басню Л.Н Талстога “Стары дзед і ўнучак”, “Казку пра дуба”. Зрабілі сваімі рукамі памятку – рамонак міласэрнасці і дабрыні. А таксама прыйшлі да высновы, што трэба быць дабразычлівымі і міласэрнымі ў розных жыццёвых сітуацыях тады і свет вакол стане прыгажэй.