24.10.2023г. Літаратурны дыліжанс “Казкі пра жывёл”

На чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання “Экалагічны буквар”, якое працуе пры раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага, прайшоў літаратурны дыліжанс “Казкі пра жывёл”, дзе адбылася сустрэча з “прыгожымі казкамі”. Дзеці спачатку даведаліся, што казка – гэта выдумка, у якой людзі з даўніх часоў выказвалі свае мары аб шчасці, аб перамозе дабра над злом, аб цудоўных краінах, дзе жывуць казачныя жывёлы, якія маюць пачуцці і ўмеюць размаўляць. Дзеці з задавальненнем паслухалі і пачыталі самі казкі: “Ліса і журавель”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, абмяркавалі творы Е.Чарушына і В.Біянкі. Адказалі на пытанні віктарын: “Казачная экалогія”, “Расліны ў казках, “Міфалагічныя істоты”. А таксама выканалі хатняе заданне – малюнкі “Дом для птушак”, дзе кожны праявіў сваю фантазію.