24.10.2023г. Інфармацыйнае паведамленне “Беларусь у ААН: гісторыя стварэння і глабальных ініцыятыў”

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для навучэнцаў Вялікабераставіцкай СШ прайшло інфармацыйнае паведамленне “Беларусь у ААН: гісторыя стварэння і глабальных ініцыятыў”. Бібліятэкар расказала, што 24 кастрычніка ўвесь свет адзначае Дзень ААН. У гэты дзень уступіў у сілу Статут ААН - Арганізацыі Аб'яднаных нацый - найбуйнейшай міжнароднай міждзяржаўнай арганізацыі, створанай у 1945 г. пасля Другой сусветнай вайны краінамі антыгітлераўскай кааліцыі. Арганізацыя Аб'яднаных нацый павінна была стаць сусветнай арганізацыяй калектыўнай бяспекі, інструментам спынення агрэсіі і падтрымання ўсеагульнага міру, недапушчэння трэцяй сусветнай вайны. А таксама, вядучая распавяла аб гісторыі прыняцця Беларусі ў склад членаў-заснавальнікаў ААН і аб укладзе Беларусі ў працы ААН. Разглядаючы кніжную выставу дзеці пазнаёміліся з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека і Канвенцыяй аб правах дзіцяці.