24.10.2023г. Кніжная выстава “Мы – маладыя – надзея краіны!”

24 кастрычніка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага пачала дзейнічаць кніжная выстава, прысвечаная 105-годдзю камсамола. Кожны жадаючы прыйшоўшы на выставу, зможа пазнаёміцца з дакументальнымі выданнямі, якія даюць магчымасць прасачыць гісторыю ўзнікнення і развіцця УЛКСМ. Гэта такія выданні, як «В ритме летящих лет… Очерки истории комсомола Беларуси», «Комсомол Белоруссии от съезда к съезду”, «Славный путь Ленинского комсомола. История ВЛКСМ» і іншыя кнігі гістарычнай тэматыкі. А таксама на выставе прадстаўлена мастацкая літаратура, якая стала сімвалам шляху камсамола: М.Астроўскі "Как закалялась сталь", А.Фадзееў "Молодая гвардия" і іншыя выданні пра камсамольцаў. Выстава разлічана на наведвальнікаў рознага ўзросту і будзе дзейнічаць да 27 кастрычніка. Запрашаем наведаць выставу.