27.10.2023г. Конкурс малюнкаў “Мір – у кожны дом”.

27 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў конкурс малюнкаў “Мір – у кожны дом”. Бібліятэкар правяла з юнымі чытачамі інфармацыйную гутарку аб тым, што такое мір, і чаму ён так важны для кожнага. А сямя - гэта адна з найвялікшых каштоўнасцяў, створаных чалавецтвам за ўсю гісторыю яго існавання. Неабходна памятаць, дзе ёсць любоў і разуменне, там няма месца гвалту. Трэба вучыцца размаўляць і слухаць тых, хто з намі побач. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў. Рабяты працавалі шчыра і заўзята, таму работы атрымаліся вельмі змястоўныя і прыгожыя.