27.10.2023г. Весела і з карысцю бавяць свой вольны час

  Весела і з карысцю пабавіць свой вольны час прыходзяць часта  вучні пачатковых класаў ў філіял "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка". Хтосьці прыхоздіць пачытаць цікавы часопіс альбо пагартаць кніжку ці фотаальбом, а можа проста пагуляць у шашкі і шахматы. Час бяжыць тады хутчэй, калі ёсць цікавы занятак. Дзякуючы маленькім чытачам бібліятэка не сумуе, тут заўседы весела і цікава і дзеці кожны раз пазнаюць нешта новае і карыснае.