27.10.2023г. Інфармацыя + «Ведаць і памятаць»

 27 кастрычніка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для старшакласнікаў прайшло мерапрыемства інфармацыя + «Ведаць і памятаць». Падчас сустрэчы  бібліятэкар завастрыла ўвагу падлеткаў на тэме гвалту, відах яго праявы і адказнасці за яго праяву ў адносінах да іншага чалавека. Для прыкладу бібліятэкар разам з падлеткамі абмеркавалі дзве сітуацыі, дзе героямі былі Папялушка, яе мачыха, Кот Базіліо, Ліса Аліса і Бураціна.