Старонкі летапісу Вялікай Айчыннай вайны, мы ўспамінаем не толькі гераічныя
але і яе сумныя падзеі. Дорага заплаціў наш народ за сваю свабоду.
Беларусь страціла кожнага чацвёртага жыхара. Але памяць пра тых, хто аддаў
жыццё ў барацьбе з ворагамі, будзе вечна жыць у сэрцах людзей. Не павінны
забываць пра іх і дзеці,
якія не ведалі вайны. У гэтым годзе
споўнілася 80 гадоў трагедыі, якая адбылася ў вёсцы Хатынь Лагойскага раёна.
Хатынь стала адной з найбольш журботных старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай
вайны для беларускага народа. 22
сакавіка 1943 года на тэрыторыі Беларусі не стала яшчэ адной вёскі і яе жыхароў. Наведвальнікі прышкольнага лагера “Дружба” здзейснілі
завочную вандроўку “Званы Хатыні” ў мемарыяльны комплекс Хатынь. Падчас
сустрэчы вучні праглядзелі фільм “Жывы сведак Хатыні”.