31.10.2023г. Экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках”

Бераставіцкі край, дзе жылі выдатныя людзі, дзе ёсць гістарычныя і культурныя традыцыі і архітэктурная спадчына, якія мы стараемся захаваць. Усё гэта зацікавіла вучняў Краснасельскай школы і яны завіталі ў раённую бібліятэку імя В.М. Кавалеўскага, дзе для іх прайшла экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках”. Бібліятэкар расказала дзецям пра экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя і пазнаёміла з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, якія праславілі наш край.