02.11.2023г. Літаратурная вандроўка "Прыгоды хатніх жывёл на старонках кніг"

  Літаратурная вандроўка "Прыгоды хатніх жывёл на старонках кніг" паклікала ў чарговы раз удзельнікаў аматарскага аб'яднання "ЗНАЙКА" на адкрытае пасяджэнне, што прайшло ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка". Праз гульні, загадкі і конкурсы дзеці даведаліся шмат цікавага пра хатнія жывёлы, пазнаёміліся з кніжкамі пра іх прыгоды, падзяліліся гісторыямі пра сваіх гадаванцаў. Крыху пафантазіравалі і  размалявалі, кожны на свой густ, хатніх жывел, а потым ўсе разам паспрабавалі злажыць з канструктара фігурку хатняга звярка.Атрымалася весела і цікава.